[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 19 сакавіка 2010
Чалавек    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
нядзеля, 24 чэрвеня 2007, 21:37
Чэрвень з Васілём Быкавым: “Наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і – маўчаў” Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі уважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

“На працягу стагодзьдзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і – маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гістарыяграфіі, яго філёзафы ўнушалі яму фальшывую ідэю аб мудрай правільнасьці ягонага бязьмежнага цярпеньня. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой у тым, хто найперш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэньня. Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўленыя ўласнай палітыкі, магчымасьці дзейнічаць на карысьць народу, а шмат хто зь іх сам стаў ахвяраю тэрору, уласнае сьлепаты і заблуджэньня”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Цытаты мінулага]
7.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Цытаты мінулага]
6.12.2007 [Грамадзтва]
5.12.2007 [Цытаты мінулага]
4.12.2007 [Цытаты мінулага]
4.12.2007 [Грамадзтва]
3.12.2007 [Чалавек]
3.12.2007 [Цытаты мінулага]
3.12.2007 [Грамадзтва]
галоўная