серада, 20 жніўня 2008
Чалавек
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 5 сьнежня 2007, 14:42
Алесю Разанаву — 60 гадоў
Валянціна Аксак, Менск
Сёньня Алесю Разанаву спаўняецца 60 гадоў. Наватар і рэфарматар беларускай паэзіі, адзін зь нешматлікіх беларускіх аўтараў, намінаваных на Нобэлеўскую прэмію, аказаўся ў апошнія гады незапатрабаваным на радзіме і змушаны жыць за мяжою. Наша карэспандэнтка знайшла сёньня юбіляра ў Бэрліне, дзе з нагоды ягонай круглай даты ўжо адбыліся і яшчэ будуць праходзіць паэтычныя імпрэзы. У Беларусі ж ні новых кніг, ні сьвяточных вечарын да 60-годзьдзя Алеся Разанава ня ладзіцца.
У Швайцарыі выйшла новая кніга паэта — “Трэцяе вока”. Бальшыню вершаў, якія ўвайшлі ў яе, Алесь Разанаў напісаў, жывучы ў гэтай краіне, куды яго запрасілі тамтэйшыя літаратурныя інстытуцыі. Кніга дзьвюхмоўная — пункціры (а менавіта ў гэтым жанры, прыдуманым яшчэ два дзесяцігодзьдзі таму, напісана “Трэцяе вока”) друкуюцца ў ёй па-беларуску і па-нямецку. На нямецкую мову новыя пункціры Разанава пераклала вядомая паэтка з ФРГ Эльке Эрб.
Учора ў Бэрліне ў галерэі “Дэадэ” прайшла вялікая вечарына, на якой прэзэнтавалі “Трэцяе вока” і віншавалі аўтара зь юбілеем. На радзіме ж да 60-годзьдзя Разанава ня выйшла новых ягоных кніг і не заплянавана ніякіх імпрэзаў. Паэт прымае гэтую сытуацыю з уласьцівым яму філязафізмам:
“Прымаю рэчаіснасьць са сьветлым акенцам і жадаць нічога не жадаю. Хай яна жадае, рэчаіснасьць гэтая. Я буду зь ёю. Яна хмурыцца — ну, нічога ня зробіш, давядзецца таксама хмурыцца. Яна прасьвятляецца — я прасьвятляюся”.
Даўні сябар Алеся Разанава, літаратуразнаўца і палітык Анатоль Сідарэвіч хацеў бы ў гэты дзень асабіста павіншаваць яго з днём народзінаў, але мяркуе, што яшчэ ня хутка талент знанага паэта будзе запатрабаваны і як мае быць ацэнены на радзіме.
“Канечне ж, я хацеў бы, каб ён быў тут, каб, калі пажадаеш, можна было зь ім паразмаўляць, каб увечары прайсьціся ці пагаманіць у сьвятую нядзелю. Канечне, гэтага хацелася б, але я думаю, што гэта ня хутка будзе”.
Таму свае пажаданьні слыннаму сябру спадар Сідарэвіч перадае праз нашае радыё:
“Хочацца яму пажадаць новых вершаў, новых паэм, новых мэдытацыяў, адкрыцьця новых формаў. Каб маладыя паэты, якія яму насьледуюць, а насьледуе яму не адзін і ня два, каб раптам разявілі рот і сказалі: “Глядзі, Разанаў яшчэ нешта прыдумаў!”
У дзяржаўным выдавецтве апошні раз у Беларусі творы Алеся Разанава друкаваліся ў 1999 годзе. Том выбраных вершаў пад назовам “Танец з вужакамі” выпусьціла тады выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дарэчы, з памылкаю на вокладцы: у назьве сэрыі выданьня, дзе павінна стаяць слова “паэзія”, надрукавана: “Беларуская проза XX стагодзьдзя”.
"Дом літаратара": хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
, 01.12.2007
Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”
, 04.07.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
Незалежныя распаўсюднікі: “Попыт на беларускамоўныя кніжкі расьце”
7.12.2007 [Чалавек]
Чаму адмовіліся рэабілітаваць Ларысу Геніюш?
7.12.2007 [Чалавек]
Вянок памяці: Валянцін Блакіт
7.12.2007 [Культура]
Памёр Валянцін Блакіт
5.12.2007 [Начная Свабода]
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
5.12.2007 [Чалавек]
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
3.12.2007 [У што я веру]
Валеры Мазынскі: “Веру, што мова будзе мацаваць будучыя пакаленьні”
1.12.2007 [Культура]
"Дом літаратара": хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
30.11.2007 [Дом літаратара]
Гульня ў клясыкі: хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.