пятніца, 29 жніўня 2008
Чалавек
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 3 сьнежня 2007, 17:50
Паэту Рыгору Крушыну – 100 гадоў
Валянціна Аксак, Менск
Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня паэта Рыгора Крушына (сапраўднае прозьвішча — Казак). Гэта быў першы беларускі творца, які стаў сябрам Міжнароднага ПЭН-клюбу — аб’яднаньня свабодных паэтаў, эсэістаў і навэлістаў. У 1950—1960-я гады пад псэўданімам Кастусь Рамановіч ён працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.
Дзяцінства і юнацтва Рыгора Казака прайшло на Случчыне. Бунтоўны край выхаваў будучага паэта ў духу пашаны да нацыянальнае незалежнасьці. Гэтыя пачуцьці выліліся з-пад ягонага пяра ў першых жа публікацыях — у рукапісным часопісе “Наша слова”. Рыгор з братам Міколам і сябрамі выдавалі яго, калі вучыліся ў Слуцку. Апрача таго, юнакі друкавалі і распаўсюджвалі антыбальшавіцкія ўлёткі.
Толькі праз шчасьлівы зьбег абставін Рыгор Казак пазьбег рэпрэсіяў, шырока заявіў пра сябе паэтычнымі публікацыямі і нават пасьпеў скончыць сцэнарны факультэт пры Інстытуце кінэматаграфіі ў Маскве. Але ў 1944 годзе ён разам з тысячамі іншых, хто быў ня згодны з бальшавіцкімі парадкамі ў родным краі, мусіў выехаць на Захад, дзе стаў друкавацца пад імем Рыгора Крушыны.
“У ягонай паэзіі, як ні ў кога зь беларускіх паэтаў, вельмі адчувальна адбілася настальгія па Бацькаўшчыне. Гэта па-першае. А па-другое, у яго па-новаму неяк загучала беларускае слова”, – гаворыць дасьледчыца літаратуры беларускага замежжа Лідзія Савік.
На эміграцыі Рыгор Крушына выдаў сем паэтычных зборнікаў, у якіх упершыню ў айчыннай літаратуры ўжыў новыя вершаваныя формы, — падкрэсьлівае спадарыня Савік:
“Ён упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія формы, як паліндром, туюг, газэль, канцона, японскае танка”.
А яшчэ ён быў першым прадстаўніком беларускіх творцаў у Міжнародным ПЭН-клюбе.
Землякі нічога пра гэта ня ведалі, хоць голас ягоны шмат хто чуў на хвалях беларускай службы Радыё Свабода. Рыгор Крушына працаваў тут пад псэўданімам Кастусь Рамановіч.
Аб’езьдзіўшы ўвесь вольны сьвет, ён марыў калі ня сам, то сваімі творамі вярнуцца на радзіму. Але цягам 60 гадоў ніводнага верша, ніводнае згадкі пра імя паэта не зьявілася ў друку на Бацькаўшчыне.
І толькі залетась дзякуючы намаганьням сына Ігара творчая спадчына Рыгора Крушыны пачала вяртацца да чытачоў на радзіме. У недзяржаўным выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшаў том выбраных твораў паэта, цяпер рыхтуецца яшчэ адна кніга ягонай паэзіі. А 12 сьнежня ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры, які месьціцца ў Траецкім прадмесьці, адбудзецца вечарына ў гонар паэтавага юбілею.
Імёны Свабоды: Рыгор Крушына (3.12.1907, в. Бязьверхавічы (цяпер Слуцкі раён) — 27.3.1979, Вірджынія, ЗША)
, 01.03.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Цытаты мінулага]
“Па плошчы міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
6.12.2007 [Цытаты мінулага]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
6.12.2007 [Грамадзтва]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
5.12.2007 [Цытаты мінулага]
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
4.12.2007 [Цытаты мінулага]
Васіль Быкаў: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
3.12.2007 [Цытаты мінулага]
“Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
3.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.