[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
Эканоміка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 9 сакавіка 2006, 16:4
Свабодны прафсаюз “Шкловалакна” зладзіў пікет Радыё Свабода Актывісты Свабоднага прафсаюзу адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацак-Шкловалакно” зладзілі сёньня ў цэнтры Полацку санкцыянаваны ўладамі пікет. Яны пратэставалі супраць парушэньня адзіных сацыяльных гарантыяў працоўных.

Вось ужо трэці месяц суполка Свабоднага прафсаюзу зьвяртаецца да заводзкай адміністрацыі з прапановай заключыць калектыўную дамову, аднак звароты пакуль бясплённыя.

Між тым, аналягічная дамова паміж наймальнікам і галіновым прафсаюзам была заключана без усялякіх праблемаў. Адначасова заводзкая адміністрацыя пазбавіла прафсаюзную суполку офісу, а самі сябры прафсаюзу зазнаюць адміністрацыйны ўціск.

Не знайшоўшы падтрымкі ў міжраённай інспэкцыі працы і пракуратуры, актывісты Свабоднага прафсаюзу выйшлі сёньня на адзін з гарадзкіх пляцаў зь лёзунгамі: “Рабочым патрэбныя сацыяльныя гарантыі!”, “Хопіць быць людзьмі другога гатунку!”, “За сацыяльную роўнасьць!”. За акцыяй назіралі тры міліцыянты, а таксама работнікі гарадзкой ідэалягічнай вэртыкалі.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
26.11.2007 [Грамадзтва]
24.6.2007 [Грамадзтва]
24.5.2006 [Грамадзтва]
23.5.2006 [Грамадзтва]
7.2.2006 [Эканоміка]
24.1.2006 [Эканоміка]
17.1.2006 [Грамадзтва]
13.1.2006 [Эканоміка]
галоўная