серада, 20 жніўня 2008
Эканоміка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 13 студзеня 2006, 21:20
Незалежным мэталістам далі тры дні на высяленьне
Радыё Свабода
У Барані, што на Віцебшчыне, улады прад'явілі ўльтыматум аб высяленьні з памяшканьня суполцы Свабоднага прафсаюзу мэталістаў прадпрыемства “Лёс”. Яго адміністрацыя лічыць патрабаваньне законным. Сябры прафсаюзу мэталістаў заяўляюць пра неабгрунтаванасьць ініцыятывы.
Паводле лідэра прафсаюзнай суполкі Васіля Леўчанкава, ультыматум прад'явіў дырэктар прадпрыемства Віталь Асяледзец:
(Леўчанкаў: ) “Сёньня пасьля абеду ішоў на прадпрыемства, а мяне не пускаюць і кажуць, што дырэктар не падпісаў пасьведчаньне на праход на прадпрыемства. Сказалі, што дырэктар хоча мець са мной асабістую размову. Выпісалі мне аднаразовы пропуск, і ён мне сказаў, што дае тры дні на высяленьне з памяшканьня. А ў нас ёсьць калектыўная дамова, што для нас памяшканьне бясплатнае”.
Адміністрацыя прадпрыемства пацьвярджае ініцыятыву высяленьня суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Прычым, як патлумачыла памочнік дырэктара Любоў Ісаковіч, гэтае патрабаваньне яны лічаць законным:
(Ісаковіч: ) “Юрыдычнай базы няма, каб бясплатна прадстаўляць памяшканьне. І ніводзін свабодны прафсаюз, іншы прафсаюз, які не ўваходзіць у Фэдэрацыю прафсаюзаў, бясплатна ў нашай краіне не карыстаецца памяшканьнем. А як мы можам бясплатна прадставіць, калі няма такога закону?”
Спадарыня Ісаковіч паведаміла таксама, што прафсаюзная суполка была паінфармаваная пра магчымасьць застацца ў памяшканьні на ўмовах арэнды. Але для гэтага трэба было дамаўляцца зь Міністэрствам сувязі, да якога належыць прадпрыемства “Лёс”. У сваю чаргу, Васіль Леўчанкаў лічыць, што дамаўляцца зь міністэрствам бессэнсоўна. Як сьведчыць досьвед іншых суполак незалежных прафсаюзаў, іх звароты застаюцца без адказаў. Спадар Леўчанкаў не выключае, што ўльтыматум пра высяленьне зьвязаны яшчэ й зь ягонай палітычнай дзейнасьцю. Прафсаюзны лідэр зьяўляецца кіраўніком перадвыбарчага штабу Мілінкевіча на Аршаншчыне:
(Леўчанкаў: ) “А ўчора прыяжджаў да нас Мілінкевіч, учора ён быў у Воршы. Зайшлі на рынак, з прадпрымальнікамі былі размовы. У цэнтры горада, дзе быў пікет па зборы подпісаў, паразмаўляў ён зь людзьмі. Па зьвестках на ўчорашні дзень было больш за тры тысячы подпісаў, прычым значна больш. Сёньня ўжо можа іх чатыры тысячы”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
Грамадзкі рэдактар “Свабоды” – Мікола Шарах
26.11.2007 [Грамадзтва]
Наваполацкія хімікі патрабуюць падвышэньня заробкаў
24.6.2007 [Грамадзтва]
Заснаваны прадпрымальніцкі прафсаюз “Самазанятасьць”
24.5.2006 [Грамадзтва]
Суполку Свабоднага прафсаюзу мэталістаў у Барані праверыць пракуратура
23.5.2006 [Грамадзтва]
На Віцебшчыне могуць ліквідаваць апошнюю суполку Свабоднага прафсаюзу
9.3.2006 [Эканоміка]
Свабодны прафсаюз “Шкловалакна” зладзіў пікет
7.2.2006 [Эканоміка]
Свабодным прафсаюзам зноў адмовілі
24.1.2006 [Эканоміка]
Полацак: Свабодны прафсаюз перамог у спрэчцы
17.1.2006 [Грамадзтва]
Незалежныя мэталісты просяць абароны ў пракурора
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.