[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 20 жніўня 2008
Эканоміка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 24 студзеня 2006, 15:5
Полацак: Свабодны прафсаюз перамог у спрэчцы Радыё Свабода Адміністрацыя прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” задаволіла патрабаваньні заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу.

Сёньня ў адкрытым акцыянэрным таварыстве “Полацак-Шкловалакно” адбылося паседжаньне камісіі ў справе калектыўных перамоваў, у якім бралі ўдзел кіраўнікі суполкі Свабоднага прафсаюзу. У выніку перамоваў дырэкцыя заводу і афіцыйны прафсаюз пагадзіліся заключыць між заводзкай адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам асобную калектыўную дамову на 2006 год.

Нагадаем, што да апошняга часу адміністрацыя прадпрыемства адмаўлялася весьці перамовы з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюзу і пазбавіла арганізацыю офісу. З гэтай нагоды 7 студзеня прафсаюз зьвярнуўся са скаргай у міжраённую інспэкцыю працы і пракуратуру. І вось сёньня дырэкцыя заводу ня толькі пагадзілася правесьці перамовы, але і задаволіла патрабаваньні Свабоднага прафсаюзу наконт асобнай калектыўнай дамовы.

Старшыня прафсуполкі Свабоднага прафсаюзу ААТ “Полацак-Шкловалакно” Віктар Стукаў патлумачыў гэта нядаўнім візытам функцыянэраў Міжнароднай арганізацыі працы. З 16 да 19 студзеня прадстаўнікі гэтай арганізацыі знаходзіліся ў Беларусі і цікавіліся, як беларускі ўрад выконвае рэкамэндацыі МАП.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
26.11.2007 [Грамадзтва]
24.6.2007 [Грамадзтва]
24.5.2006 [Грамадзтва]
23.5.2006 [Грамадзтва]
9.3.2006 [Эканоміка]
7.2.2006 [Эканоміка]
17.1.2006 [Грамадзтва]
13.1.2006 [Эканоміка]
галоўная