пятніца, 29 жніўня 2008
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
субота, 1 верасьня 2007, 12:18
Конкурс “БНР-2008”
Радыё Свабода
Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...
Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае сябра журы конкурсу Сяргей Шупа.
Бушлякоў
: Сяргей, Вы некалі выдалі двухтомнік “Архівы БНР”. Як Вы ставіцеся да твораў у жанры ўтопіі, альтэрнатыўнай гісторыі?
Шупа
: Сьпярша пра архівы - яны, можа, з прычыны няпоўнай “рэаалізаванасьці” самой БНР, сёньня чытаюцца амаль як бэлетрыстыка, літаратура ў стылі “фэнтэзі”. Тым ня менш, калі гаварыць пра такі жанр - альтэрнатыўная гісторыя, утопія-антыўтопія – ён зусім не пярэчыць гістарыяграфічнай “строгасьці”. Такія творы я чытаю зь вялікай прыемнасьцю - у галаву найперш прыходзяць прыклады расейскай літаратуры, можа, з-за геаграфічнай блізкасьці і пэўнай павязанасьці з гісторыяй Беларусі. Назаву тут хоць бы “Востраў Крым“ Васіля Аксёнава, “Масква 2042” Ўладзіміра Вайновіча або “Невяртанец” Аляксандра Кабакова.
Розьніца паміж імі ў тым - дзе знаходзіцца “пункт біфуркацыі” , дзе сьцежкі гісторыі разыходзяцца. Калі “сёньня”, а гаворка ў творы пра будучыню - дык гэта літаратурная футуралёгія, накшталт Орвэлава “1984”. А калі недзе ў мінулым, а ў творы апавядаецца пра тое, што магло б быць сёньня - тады ўжо гэта альтэрнатыўная гісторыя, як і ў нашым выпадку. Паводле ўмоваў нашага конкурсу, да 25 сакавіка 1918 году падзеі разьвіваліся як і ў “нашай” рэальнасьці, а пасьля... вось пра тое, што адбывалася пасьля і напішуць удзельнікі конкурсу.
Бушлякоў
: Што для Вас важнейшае ў такіх творах – арыгінальнасьць, яскравасьць фантазіі або праўдападобнасьць?
Шупа
: Мабыць, важнае і адно і другое. Што да праўдападобнасьці... У тых, хто зьбіраецца падыйсьці да конкурсу сур'ёзна з гістарычнага гледзішча будзе даволі складаная задача. Бо ўжо гісторыкі зрабілі заўвагу, што знайсьці тую “пераможную” для БНР гістарычную сьцежку, упісаць перамогу БНР у тагачасны палітычны кантэкст будзе даволі цяжка. Спэкуляцыі могуць быць розныя – або немцы мусілі не прайграць так лёгка, або нешта мусіла здарыцца ў бальшавіцкай Расеі... Гэта мне нагадвае складаную шахматную задачу – вось вам сытуацыя на дошцы, трэба знайсьці рашэньне, дзе бел-чырвона-белыя выйграюць.
Можна, праўда, знайсьці і нетрывіяльнае рашэньне. Аксёнаў зрабіў з Крымскага паўвострава востраў, што дапамагло Белай арміі там утрымацца і стварыць незалежную дзяржаву,
Бушлякоў
: Калі б Вы сам удзельнічалі ў гэтым конкурсе – што б Вы напісалі?
Шупа
: Я, мабыць, напісаў бы тое, што мне сёньня найбліжэйшае жанрам – выпуск навінаў Беларускага дзяржаўнага радыё.
***
<Чакаем вашы творы жанру свабоднай мары – раман, апавяданьне, гістарычная манаграфія, падарожныя нататкі, хроніка, дзёньнік, рэпартаж – без абмежаваньняў, па-беларуску.
Творы ў электронным фармаце дасылайце на адрас svaboda@rferl.org да 15 сьнежня 2007 году.
Найлепшыя творы прагучаць у эфіры і будуць апублікаваныя ў выдавецкай сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
22.11.2007 [Культура]
А.Латышонак: “Калі б БНР стваралі не сацыялісты, было б больш шанцаў”
19.10.2007 [Культура]
І.Бабкоў: БНР – гераічная спроба зрабіць немагчымае
11.10.2007 [Культура]
У.Ляхоўскі: Леварадыкальная БНР у 1918-м ня мела шанцаў
4.10.2007 [Культура]
С.Харэўскі: “Абвяшчэньне БНР – гэта была фэерыя, гэта быў карнавал”
27.9.2007 [Культура]
А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”
24.9.2007 [Культура]
"Імёны Свабоды" – прэм'ера ў інтэрнэце
20.9.2007 [Культура]
П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды
20.9.2007 [Культура]
Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”
20.9.2007 [Культура]
Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.