серада, 20 жніўня 2008
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 22 жніўня 2007, 16:27
А.Пашкевіч: “Гісторыі БНР не хапае каханьня”
Радыё Свабода
Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...
Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае сябра журы конкурсу, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
РС
: Алесь, ці Вам не шкада, што Вам выпала быць судзьдзём гэтага конкурсу і такім чынам ня можаце сам у ім удзельнічаць?
Пашкевіч
: Насамрэч першая думка ў мяне грэшнай справай такая ўзьнікла на пачатку...
РС
: Як наагул Вы ставіцеся да такога жанру - альтэрнатыўная гісторыя, утопіі, дыстопіі, гетэратопіі? Вы напісалі пару кніжак істарычна-дакумэнтальнага характару. А там, дзе трэба даць волю фантазіі - як бы яно нагло быць? - наколькі Вас захапляе такая літаратура?
Пашкевіч
: Такога пляну літаратура - у нацыянальным кантэксьце, яна арганічна ўпісваецца ў яго. Па-сутнасьці, форму Беларускай Народнай Рэспублікі прыдумалі беларускія літаратары - Ластоўскі, Луцкевічы, Купала... Цяпер, праз 90 гадоў, па-сутнасьці, ёсьць шанец зрабіць і зьмест Беларускай Народнай Рэспублікі, зьмест літаратурны. Такім чынам, праз 90 гадоў форма і зьмест - у літаратуры - могуць супасьці.
РС
: Зь якімі крытэрыямі Вы будзеце падыходзіць да конкурсных тэкстаў?
Пашкевіч
: Акрамя мастацкага аздабленьня, мастацкай якасьці хацелася б бачыць пранікнёнае і глыбіннае бачаньне – нават у гэтым жанры – сутнасьці беларускай дзяржавы. Літаратар можа акрылена не ўзнаўляць, не бэлетрызаваць тое, што магло б адбыцца, а, па-сутнасьці, быць стваральнікам тых падвалінаў беларускай дзяржаўнасьці. І даволі ўнікальная і неардынарная зьява – стварэньне кніг пра дзяржаву, якая магла б быць, пра тую дзяржаву, пра якую марылі сотні беларускіх мастакоў, літаратараў – і вось нарэшце яна можа ўрэчаісьніцца ў мастацкіх тэкстах.
РС
: А калі Вы першы раз даведаліся пра Беларускую Народную Рэспубліку?
Пашкевіч
: На жаль, у вясковай школе пра Беларускую Народную Рэспубліку я ня чуў. Даведаўся пра яе на першым курсе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Гэта быў 1989 год – самы-самы пачатак Адраджэньня, новы віток зацікаўленасьці, у першую чаргу моладзі, сваёй мінуўшчынай, нацыянальнай гісторыяй.
РС
: Напачатку Вы сказалі, што самі задумаліся пра магчымы ўдзел у такім конкурсе – пра што б Вы напісалі?
Пашкевіч
: Калі б мне давялося пісаць пра Беларускую Народную Рэспубліку, я б хацеў, каб яе сьвятло акаймоўвала гісторыя каханьня герояў, каханьня шчасьлівага – якраз пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. І калі гістарычна пазіраць на станаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі – якраз вось шчасьлівага каханьня, каханьня ў сваёй гісторыі, у сваёй дзяржавы не хапала. Гэта была б не “Альпійская баляда”, гэта была б “Менская баляда”, але з шчасьлівым фіналам.
***
Чакаем вашы творы жанру свабоднай мары – раман, апавяданьне, гістарычная манаграфія, падарожныя нататкі, хроніка, дзёньнік, рэпартаж – без абмежаваньняў, па-беларуску.
Творы ў электронным фармаце дасылайце на адрас svaboda@rferl.org да 15 сьнежня 2007 году.
Найлепшыя творы прагучаць у эфіры і будуць апублікаваныя ў выдавецкай сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
22.11.2007 [Культура]
А.Латышонак: “Калі б БНР стваралі не сацыялісты, было б больш шанцаў”
19.10.2007 [Культура]
І.Бабкоў: БНР – гераічная спроба зрабіць немагчымае
11.10.2007 [Культура]
У.Ляхоўскі: Леварадыкальная БНР у 1918-м ня мела шанцаў
4.10.2007 [Культура]
С.Харэўскі: “Абвяшчэньне БНР – гэта была фэерыя, гэта быў карнавал”
27.9.2007 [Культура]
А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”
24.9.2007 [Культура]
"Імёны Свабоды" – прэм'ера ў інтэрнэце
20.9.2007 [Культура]
П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды
20.9.2007 [Культура]
Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”
20.9.2007 [Культура]
Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”
1.9.2007 [Культура]
Конкурс “БНР-2008”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.