чацьвер, 20 лістапада 2008
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
нядзеля, 8 красавіка 2007, 12:10
Вялікдзень адзін на ўсіх
Радыё Свабода
У Царкву Труны Божай у Старым горадзе Іерусаліма прыйшлі тысячы чалавек для ўдзелу ў важнейшым велікодным рытуале – зыходжаньні Дабратворнага агню. Апоўдні ад Іерусалімскай патрыярхіі да гэтага храму прайшоў крыжовы ход, які завяршыўся ля падземнай капліцы храму.
Рытуал незвычайны. Натоўпы людзей навокал са сьвечкамі чакаюць, калі ў капліцу зойдзе патрыярх, пасьля чаго яе дзьверы апячатваюцца. Патрыярх не мае з сабой ніякіх прыстасаваньняў для здабыцьця агню. А пасьля малітвы ён ужо выходзіць да народу з паходняй, запаленай ад Дабратворнага агню. Гучаць званы, ад паходні хрысьціяне запальваюць свае сьвечкі, у адмысловых кантэйнерах агонь развозіцца па ўсім сьвеце.
Хрысьціяне вераць, што Дабратворны агонь зыходзіць на трэці дзень пасьля сьмерці Ісуса дзеля выкупленьня чалавечых грахоў, гэта азначае пачатак новага сьвету, выратаванага Хрыстом.
Бясьпеку ў часы цырымоніі забясьпечвалі сотні ізраільскіх паліцыянтаў, якія стрымлівалі натоўп. Сёлета ўдзельнікаў цырымоніі было асабліва шмат у сувязі з тым, што Вялікдзень супаў у католікаў і праваслаўных, што здараецца раз на чатыры гады.
А ў Ізраілі працягваюць адзначаць Пэсах, найбольш шанаванае габрэямі сьвята, якое сымбалізуе вызваленьне гэтага народу з эгіпэцкага рабства.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Чалавек]
Якая сытуацыя ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве?
9.7.2007 [Чалавек]
Ватыкан вяртаецца да лацінскай літургіі – экумэністы пратэстуюць
13.3.2007 [Палітыка]
Пуцін і Бэнэдыкт XVI могуць абысьціся безь перакладчыка
7.1.2007 [Грамадзтва]
Айцец Вячаслаў Логін: "Жадаю, каб шлях беларусаў да лепшай долі ня быў пакутным"
30.9.2006 [Сымбаль веры]
Ці наўмысна Бэнэдыкт XVI ў Рэгенсбургу закрануў мусульманаў?
19.9.2006 [Грамадзтва]
Беларускія ўлады па-ранейшаму парушаюць права на свабоду рэлігіі
4.9.2006 [Чалавек]
Новую перадачу "У што я веру" адкрывае Івонка Сурвіла
20.4.2006 [Сымбаль веры]
Сымбаль Веры: "Эвангельле Юды" (частка другая)
14.4.2006 [Сымбаль веры]
"National Geographic" апублікаваў старажытны тэкст Эвангельля ад Юды
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.