[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
Культура    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
пятніца, 7 сьнежня 2007, 21:13
Незалежныя распаўсюднікі: “Попыт на беларускамоўныя кніжкі расьце” Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускіх кніжных навінак.

Самыя сьвежыя кніжныя навінкі – раман Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы”, кінараман-фарс Вячаслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча “Янкі, альбо астатні наезд на Літве” і кніга досьледу беларускай паэзіі “Вершы” Сяргея Дубаўца.

Сёлета зьявілася шмат перакладаў: “Сідхартха” Германа Гесэ, беларуская вэрсія кнігі Астрыд Лінгрэд “Малы і Карлсан з даху”, выбраныя творы ўкраінскага пісьменьніка Аляксандра Ірванца, а таксама пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратураў.

Багата кніжак выйшла ў сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”. Некаторыя кніжкі патрапілі ў дзяржаўную сыстэму распаўсюду “Белкніга”, некаторыя – не. Пра асаблівасьці беларускамоўнага кніжнага рынку гавораць незалежныя распаўсюднікі. Алесь Яўдаха:

“Гадавыя рэйтынгі, якія ладзяцца напрыканцы году, яны неаб’ектыўныя. Вядома, кніга, якая выйшла ў студзені, будзе мець перавагу перад кнігай, якая выйшла ў сьнежні. Да таго ж, чытачы мусяць прыгледзецца да кніжкі. То бок, існуе пэўная інэрцыя”.

Распаўсюднік Алесь Мазанік мяркуе:

“Звычайна, калі кніжка толькі зьяўляецца, то аматар ня ведае, што яна ёсьць. Яму цяжка знайсьці кніжку ў кнігарнях. Вялікую ролю грае рэкляма. На жаль, у нас вельмі мала рэклямы. І кола людзей, якія займаюцца гандлем незалежніцкай літаратуры, вельмі маленькае”.

У кожным выпадку, мае суразмоўцы адзначаюць, што нават у неспрыяльных умовах адсутнасьці рэклямы попыт на беларускамоўныя кніжкі расьце.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Культура]
5.12.2007 [Начная Свабода]
5.12.2007 [Чалавек]
5.12.2007 [Чалавек]
3.12.2007 [У што я веру]
1.12.2007 [Культура]
30.11.2007 [Дом літаратара]
галоўная