[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 20 жніўня 2008
Культура    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 11 кастрычніка 2007, 14:33
У.Ляхоўскі: Леварадыкальная БНР у 1918-м ня мела шанцаў Радыё Свабода Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...

Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае гісторык, дасьледнік гісторыі БНР Уладзімер Ляхоўскі.

Шупа: Калі, пры якіх умовах БНР магла б сапраўды адбыцца? Што ў гісторыі мусіла павярнуцца трошкі іншым бокам? Якія былі шанцы?

Ляхоўскі: У 1918 годзе беларускай эліце было вельмі цяжка дасягнуць гэтай мэты з шэрагу прычын. Падчас Першай сусьветнай вайны была зруйнаваная эканоміка. У бежанства трапіла больш за 1,5 мільёна чалавек, 400 тыс. зь іх не вярнуліся на Бацькаўшчыну. Каля 800 тыс. былі мабілізаваныя ў расейскую армію, зь іх 100 тыс. загінулі на франтах Першай сусьветнай вайны. Далей трэба зазначыць, што не сфармаваўся ўвесь палітычны спэктар беларускіх партый - дамінавалі толькі левыя радыкалы, гэта таксама паўплывала на рэалізацыю гэтай ідэі. І яшчэ - не было таго лідэра, які б мог згуртаваць вакол сябе прыхільнікаў беларускай незалежнасьці. Чытаючы цяпер лісты Доўнар-Запольскага я адразу адзначаю, што нават ён, непрафэсійны палітык, быў на галаву вышэйшы за тых маладых дзеячоў, якія стаялі ля стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Шупа: Вы растлумачылі прычыны, чаму БНР ня здолела рэалізавацца. Але ці былі наагул нейкія шанцы? Што мусіла адбыцца інакш? Калі ня ўнутраныя, дык можа зьнешнія фактары?

Ляхоўскі: Я – пэсыміст. Я лічу, што адзіны шанец – гэта калі адкруціць час не да 1918 году, а да 1914-га. Калі б Мікалай ІІ паслухаў Сталыпіна ці Дурнаво і не ўцягнуўся ў Першую сусьветную вайну. Гэта быў бы адзіны шанец – варыянт таго, пра што думаў Луцкевіч, калі б Расея эвалюцыянавала да фэдэрацыі паводле мяккага сцэнару. Тады б да сярэдзіны 1920-х гадоў Беларусь і Літва ўжо мелі б шырокую аўтаномію, мелі б свой Сойм. Далей – Першая сусьветная вайна. Калі б яе не было, не было б і Другой сусьветнай вайны, не было б Галакосту, не было б таго, што беларуская эканоміка і насельніцтва так моцна пацярпелі ад гэтых войнаў і ў міжваенны час. Тады да пачатку 30-х была б праведзеная беларусізацыя, сфармавалася б новая палітычная эліта і нашчадкі Івана і Лук'яна Саланевічаў ужо б размаўлялі па-беларуску і не вызнавалі б тых поглядаў, якія вызнавалі гэтыя дзеячы.

Шупа: Якія сюжэты з гісторыі найбольш Вас захапілі? Што магло б стацца асновай літаратурных твораў?

Ляхоўскі: Мяне цікавіць постаць Рамана Скірмунта. Калі ён меў магчымасьць узначаліць кабінэт міністраў – у яго была вельмі прагматычная праграма – і ў сельскай гаспадарцы, і ў адукацыі. Думаю, што гэтая асоба заслугоўвае вялікай увагі.


С.Харэўскі: “Абвяшчэньне БНР – гэта была фэерыя, гэта быў карнавал”

А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”

С.Шупа: “Вось вам сытуацыя на дошцы, трэба знайсьці рашэньне, дзе бел-чырвона-белыя выйграюць”

У.Арлоў: “Сёньня пра 25 сакавіка ведаюць усе – і прыхільнікі, і ворагі”

А.Пашкевіч: “Гісторыі БНР не хапае каханьня”

Новы конкурс: "Адзін дзень у БНР-2008"


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
22.11.2007 [Культура]
19.10.2007 [Культура]
4.10.2007 [Культура]
27.9.2007 [Культура]
24.9.2007 [Культура]
20.9.2007 [Культура]
20.9.2007 [Культура]
20.9.2007 [Культура]
1.9.2007 [Культура]
галоўная