пятніца, 29 жніўня 2008
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 4 кастрычніка 2007, 11:4
С.Харэўскі: “Абвяшчэньне БНР – гэта была фэерыя, гэта быў карнавал”
Радыё Свабода
Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...
Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Шупа
: Вы – мастацтвазнавец, гісторык мастацтва. З Вашага прафэсійнага гледзішча – вось Вы ходзіце па сёньняшнім Менску – ці “бачыце” Вы БНР?
Харэўскі
: Безумоўна. На шчасьце, у Менску засталіся, ацалелі тыя будынкі, што былі зьвязаныя зь першымі днямі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта і Дом губэрнатара, і тэатар, і славуты “Юбілейны дом” – былы царкоўна-археалягічны музэй, і нават цудам ацалелае пажарнае дэпо былой Брэст-літоўскай чыгункі, куды чыгуначнікі прытулілі разагнаны Ўсебеларускікі кангрэс. Так што таму, хто ведае гісторыю БНР, і таму, хто ведае гісторыю Менску, і сёньняшнія вуліцы гавораць вельмі шмат.
Шупа
: Ну, гэта трэба ведаць і трэба яшчэ пашукаць. А вось уявіце сабе – Вы заплюшчваеце вочы і расплюшчваеце іх у сытуацыі, калі б БНР у 1918-м адбылася і вось Вы сёньня, праз 90 гадоў стаіце ў Менску. Што б выглядала інакш?
Харэўскі
: Ён безумоўна выглядаў бы зусім інакш. Перадусім таму, што – цікавая акалічнасьць: 25 сакавіка 1918 году ў Менску апынуліся разам усе вядучыя архітэктары Беларусі ці родам зь Беларусі – прыехалі зь Пецярбургу, з Масквы, з Варшавы. Сярод іх славуты Леў Вітан-Дубейкаўскі, былі і Гайдукевіч, і Гай, і Шабунеўскі з Гомеля. Яны нешта прадчувалі – Вітан-Дубейкаўскі ўжо пачаў крэсьліць тыповыя праекты беларускіх школаў... Безумоўна, не адбылося б такога руйнаваньня храмаў, што адбылося ў 30-я гады – задоўга да вайны былі зруйнаваныя ў Менску дзясяткі храмаў – яны сёньня б стаялі. Безумоўна куды б ашчадней абыходзіліся з даўніной, з памяткамі мінуўшчыны. І натуральна, сам стыль, які тады высьпяваў у нашых архітэктараў – беларускі нацыянальны стыль – гэта была б дакладна не сталіншчына, якая сёньня фактычна фармуе вобраз нашага гораду. Гэта быў бы горад для сябе, для нас, для беларусаў.
Шупа
: Ці верыце Вы ў нечаканыя павароты гісторыі? Ці можа гісторыя быць больш нечаканая, чым літаратурная выдумка?
Харэўскі
: Веру. Таму што перадусім сам акт абвяшчэньня з гледзішча рэальнай сытуацыі, якая існавала ў Беларусі – гэта была нейкая фэерыя. Гэта быў карнавал. У прынцыпе такога магло й не адбыцца. 1991 год, распад Савецкага Саюзу – і Беларусь раптоўна, не чакаючы гэтага, атрымлівае незалежнасьць. Хіба які літаратурны творца мог бы прадбачыць у 1990-м, што раптам ня будзе ні СССР, ні КПСС? Так што трэба верыць, і я думаю, што гісторыя падарыць нам яшчэ нямала цікавых момантаў і крутых паваротаў.
А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”
С.Шупа: “Вось вам сытуацыя на дошцы, трэба знайсьці рашэньне, дзе бел-чырвона-белыя выйграюць”
У.Арлоў: “Сёньня пра 25 сакавіка ведаюць усе – і прыхільнікі, і ворагі”
А.Пашкевіч: “Гісторыі БНР не хапае каханьня”
Новы конкурс: "Адзін дзень у БНР-2008"
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
22.11.2007 [Культура]
А.Латышонак: “Калі б БНР стваралі не сацыялісты, было б больш шанцаў”
19.10.2007 [Культура]
І.Бабкоў: БНР – гераічная спроба зрабіць немагчымае
11.10.2007 [Культура]
У.Ляхоўскі: Леварадыкальная БНР у 1918-м ня мела шанцаў
27.9.2007 [Культура]
А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”
24.9.2007 [Культура]
"Імёны Свабоды" – прэм'ера ў інтэрнэце
20.9.2007 [Культура]
П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды
20.9.2007 [Культура]
Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”
20.9.2007 [Культура]
Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”
1.9.2007 [Культура]
Конкурс “БНР-2008”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.