серада, 7 студзеня 2009
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 18 кастрычніка 2007, 22:9
Кінаагляд ад Максіма Жбанкова
Радыё Свабода
Сур’ёзнаму крытыку неяк няёмка прызнавацца ў любві да масавых жанраў. Аднак асабіста я лічу, што кіно не варта падзяляць на высокае і нізкае. Усё значна прасьцей: ёсьць фільмы вартыя увагі і тыя, якіх лепш пазьбегнуць. Таму я шчыра раю зьвярнуць увагу на найноўшы галівудзкі м'юзыкал «Лак для валасоў». Гэта разнакаляровае падарожжа ў пачатак 60-х гадоў. Калі нагавіцы былі вузкімі, спадніцы – наадварот, Элвіс марнаваў час ў войску, а падчас тэлешоў усе танчылі твіст ды мэдысан. У цэнтры падзеяў – юная пампушка Тэмі, якая марыць аб кар’еры зоркі танцполу.
«Ляк для валасоў» - гэта падвойны рымэйк: спачатку аднаіменнае кіно зрабіў кіношны хуліган Джон Уотерс, потым сюжэт перанесьлі на брадвэйскую сцэну. А зараз ён зноў трапіў ў кіно. Атрымалася сьмешна, лёгка і трошкі сантымэнтальна. Акторы заўзята гойсаюць ў штучнай рэтра-прасторы і кожны мае свой зорны момант. Але нумар першы ў гэтым шоў – безумоўна Джон Траволта. Ён выконвае ролю… маці Тэмі. Так, Траволта пераўвасабляецца жанчыну – і да таго вельмі сур’езных габарытаў. І робіць гэта абсалютна бліскуча. Ды што тут казаць! Глядзіце самі!
- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – нібыта чорная камэдыя «Забей мяне!». Кажу «нібыта» - таму што сьмяяцца тут варта адзінае з аўтарскіх амбіцыяў. Неблагі рэжысэр Джон Дал абраў сваім героем прафэсійнага кілера. І да таго – заўзятага п’янтоса. А той марыць пра каханьне.
Раней Дал рабіў жорсткае крымінальнае кіно. Зараз гуляе ў лірыку дзеля асоб сярэдняга ўзросту. Зьмена стылю, павольная інтанацыя, цалкавітая адсутнасьць уцямнай ідэі. Тут ёсьць добрыя акторы - Бен Кінгсьлі ды Цеа Леоні. Але няма галоўнага: нагоды, каб мы пагадзіліся правесьці пару гадзінаў менавіта ў гэтай кампаніі.
- А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. Кінадэбют Роберта Радрыгеса - «Эль Мар’ячы» альбо проста «Музыка». Нікому не вядомы мэксыканскі хлопец марыў пра кіно. І пайшоў зарабляць на свой першы фільм у якасьці выпрабавальніка новых лекаў. Дзякуй богу, лекі былі якаснымі. Ды й фільм атрымаўся зусім неблагі.
Зараз гісторыю хлопца са стрэльбай ў гітарным куфры ведае кожны. Бо Радрыгес паўтараў яе шмат разоў. Але першы – заўсёды лепшы. І танны шык «Эль Мар’ячы» вабіць нашмат больш за ўсе далейшыя вычварэньні свайго аўтара.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
6.12.2007 [Начная Свабода]
Кінаагляд Максіма Жбанкова
29.11.2007 [Культура]
Беларускай фільгармоніі – 70 гадоў
29.11.2007 [Культура]
Відэаагляд Максіма Жбанкова
8.11.2007 [Культура]
Постаці Вялікага Княства Літоўскага
1.11.2007 [Культура]
Алесь Камоцкі прэзэнтуе зборнік лірыкі
31.10.2007 [Культура]
Нацыянальныя паркі ЗША ў рэзыдэнцыі амэрыканскай амбасадаркі
25.10.2007 [Культура]
“Полацкі сшытак” -- на новы лад
25.10.2007 [Культура]
Кінаагляд Максіма Жбанкова
24.10.2007 [Культура]
“Экспрэсія Ніды” як добрая правакацыя
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2009 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.