серада, 20 жніўня 2008
Культура
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 27 чэрвеня 2005, 20:20
У Менску адбылася прэзэнтацыя другога выданьня зборніку “Быкаў на Свабодзе” (фотарэпартаж і mp3)
Ганна Соусь, Менск
У панядзелак у менскім Доме літаратара адбылася прэзэнтацыя другога выданьня зборніка радыёпубліцыстыкі клясыка беларускай літаратуры народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава “Быкаў на Свабодзе”. Новае выданьне дапоўненае невядомымі раней інтэрвію, лістамі і ўспамінамі. На імпрэзу прыйшлі больш за 200 чалавек.
Сымбалічна, што падчас прэзэнтацыі кнігі Быкава пачаўся дождж і сышла дзённая гарачыня. У чытальнай залі Дому літаратара не хапіла месца ўсім, хто прыйшоў на прэзэнтацыю “Быкава на Свабодзе”, і людзі стаялі ў праходах. А ў залі гучаў голас Быкава.
(Быкаў: ) “Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю “Свабоду”, тое сталася звычаем і патрэбай душы”.
(слухаць mp3)
На стале – вялікі букет васількоў, і прамоўцы гавораць пра Васіля Быкава. Выступае журналіст “Свабоды” Аляксандар Лукашук.
(Лукашук: ) “737 дзён Беларусь жыве без Быкава. Гэта праўда і гэта няпраўда, бо ўсе гэтыя 737 дзён ягонае імя ніколі не пакідала тых, хто яго чытае. Бываюць супадзеньні, якія часам прымушаюць задумацца. Кніга, якую я трымаю ў руках, выйшла з друкарні 22 чэрвеня. Але гэта не супадзеньне. Проста чэрвень цяпер заўсёды будзе месяцам Быкава”.
Другое выданьне па аб’ёме на чвэрць большае за першае.
У новай кнізе зьмешчаныя два выступы Быкава на вечарынах БНФ, на мітынгу каля КДБ, адказы на гэтак званую “анкету Дастаеўскага”, перапіска з Аляксандрам Лукашуком, ягоныя словы памяці, прысьвечаныя Алесю Адамовічу і Вячаславу Адамчыку, а таксама выступ Быкава з нагоды дня 22 чэрвеня – пачатку вайны.
У новым выданьні зьмешчаны таксама малюнкі Быкава, эсэ Сяргея Абламейкі пра апошні, праскі пэрыяд жыцьця Быкава, а таксама матэрыялы пра драматычныя абставіны вяртаньня Васіля Быкава ў Менск. Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч назваў сёньняшнюю прэзэнтацыю надзвычайнай падзеяй.
(Пашкевіч: ) “Гэта першы факт, калі кнігі Быкава выдаюцца ня толькі бесцэнзурна, незалежна, але і перавыдаюцца”.
Гаворыць сябар Васіля Быкава паэт Генадзь Бураўкін.
(Бураўкін: ) “Васіль у свой апошні шлях на руках нашых праплыў у вечнасьць па праспэкце Скарыны. І тое, што кніга новая – большая, чым тая, што была выдадзеная год таму, сьведчыць пра тое, што Васіль ня толькі жывы. Ён невычэрпны. Ён жыве сярод нас. Больш таго, нашыя ўлады зь ім ваююць, як з жывым”.
На прэзэнтацыі прысутнічала ўдава Васіля Уладзімеравіча Ірына Міхайлаўна Быкава, у часе многіх выступаў яна плакала.
Незвычайнае прызнаньне падчас вечарыны зрабіў паэт Анатоль Вярцінскі.
(Вярцінскі: ) “Беларускую службу Радыё Свабода я пачаў сыстэматычна слухаць пасьля таго, як мне падарыў радыёпрыёмнік Васіль Уладзімеравіч Быкаў. Ён далучаў нас да іншадумства”.
На прэзэнтацыі гэтаксама выступілі старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі, паэт Уладзімер Някляеў, карэспандэнтка Радыё Свабода Алена Ціхановіч, актывіст Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык,
бацька рэдактара і ўкладальніка абодвух выданьняў ”Быкава на Свабодзе” Сяргея Навумчыка. Што да аўтарскага калектыву, то сёньня ў Доме літаратара віталі мастака кнігі – Генадзя Мацура і стыль-рэдактара і карэктара Аляксандру Макавік.
У часе прэзэнтацыі прагучала любімая песьня Васіля Быкава “Шумныя бярозы”, на словы Янкі Купалы і музыку Рыгора Пукста, у выкананьні Данчыка.
Архіўныя аўдыё запісы Васіля Быкава ў фармаце mp3
Выступ у Чырвоным касьцёле падчас утварэньня "Мартыралёгу Беларусі" і БНФ "Адраджэньня". Кастрычнік 1988
Пра зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі ў Вярхоўным савеце. Красавік 1995
"Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму немагчымыя". Сьнежань 1995
"Урокі Нюрнбэргу актуальныя і цяпер". Кастрычнік 1996
"Апазыцыя зрабіла гераічны ўчынак - дамагласся сувэрэннасьці". Ліпень 1997
"Кожны новы твор - рэакцыя на незадавальненьне папярэднім". Чэрвень 1998
"Я ў гадоў 10-12 адчуваў, што гэтая ўлада нялюдзкая". Чэрвень 1999
"Я беларус, мая родная мова - беларуская". Чэрвень 1999
"Трэба жыць дома. Ня ўсім выпадае такое шчасьце." Чэрвень 1999
Гл.таксама
Новае выданьне "Быкаў на Свабодзе" – на вэбсайце svaboda.org
(PDF)
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
Незалежныя распаўсюднікі: “Попыт на беларускамоўныя кніжкі расьце”
7.12.2007 [Чалавек]
Чаму адмовіліся рэабілітаваць Ларысу Геніюш?
7.12.2007 [Чалавек]
Вянок памяці: Валянцін Блакіт
7.12.2007 [Культура]
Памёр Валянцін Блакіт
5.12.2007 [Начная Свабода]
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
5.12.2007 [Чалавек]
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
5.12.2007 [Чалавек]
Алесю Разанаву — 60 гадоў
3.12.2007 [У што я веру]
Валеры Мазынскі: “Веру, што мова будзе мацаваць будучыя пакаленьні”
1.12.2007 [Культура]
"Дом літаратара": хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
30.11.2007 [Дом літаратара]
Гульня ў клясыкі: хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.