[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 21 лістапада 2008
Эканоміка Архіў     тэкставая вэрсія

“Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка”
Алесь Дашчынскі, Менск
У 2008 годзе плянуецца адмяніць квоты на імпарт алькагольнай прадукцыі ў Беларусь і ўвесьці спэцымпартэраў. Адмысловы праект пастановы ўраду падрыхтаваны Міністэрствам падаткаў і збораў. Чыноўнікі тлумачаць, што такім чынам яны хочуць засьцерагчы здароўе людзей. А ў фірмах-імпартэрах мяркуемыя зьмены выклікалі шок.
 увесь тэкст

Беларусь заваліць Вэнэсуэлу перадавымі ідэямі
Ігар Карней, Менск
Беларусь зьмяняе эканамічныя прыярытэты з усходняга вэктару на лацінаамэрыканскі. У часе візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу агучаны цэлы шэраг сумесных праектаў, якія беларускі бок маецца рэалізаваць у Паўднёвай Амэрыцы. Мяркуючы па іх колькасьці, гэта першая спроба Беларусі выйсьці на рынак асобнай краіны шырокім фронтам. Чым зьбіраюцца гандляваць стратэгічныя партнэры і якія праекты лічаць пэрспэктыўнымі?
 увесь тэкст

Раманчук: “Цана на газ вызначыцца ў часе перамоваў Пуціна і Лукашэнкі”
Ганна Соўсь, Менск
Цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе будзе вызначаная на перамовах паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтак лічыць экспэрт цэнтру “Стратэгія” эканаміст Яраслаў Раманчук. А паводле доктара эканамічных навук Барыса Жалібы, цана на газ для Беларусі можа зьнізіцца ў выпадку, калі “Газпром” набудзе акцыі шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў.
 увесь тэкст

Крупкі: пратэст прадпрымальнікаў супраць фінансавага ўціску
Вячаслаў Кулік, Менск
Сёньня прыватныя гандляры з цэнтральнага рынку ў райцэнтры Крупкі спыняць сваю працу ў 13 гадзінаў. Больш як 50 чалавек заявілі, што накіруюцца на сустрэчу з кіраўнікамі мясцовага райвыканкаму, Менскага аблспажыўсаюзу і Камітэту дзяржаўнага кантролю.
 увесь тэкст

галоўная